Who is John Locke? [Беларуская (тарашкевіца)]

2007-06-01 11:09 pm
Who is John Locke? [Беларуская (тарашкевіца)]

回答 (2)

2007-06-01 11:09 pm
✔ 最佳答案
Джон Лок
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Jump to: navigation, search
Джон Лок (29 жніўня 1632 - 28 кастрычніка 1704) - брытанскі філосаф-эмпірык.


[рэдагаваць] Педагагічная дзейнасць
Лок напісаў педагагічны трактат "Думкі аб выхаванні" (1693), складанне "Аб кіраванні розумам".

Самае галоўнае ў чалавеку — выхаванне фізічнае, разумовае і маральнае. Канчатковую мэту выхавання Лок уяўляў у забеспячэнні здаровага духу ў здаровым целе. Усе складальнікі выхавання павінныя быць узаемазлучанымі. Уяўленні Лока аб выхаванні складаліся на аснове ўласных назіранняў як настаўніка ў шляхецкіх сем'ях. Ім распрацаваныя прыёмы і спосабы развіцця разважання чалавека. Паводле тэорыі Лока, у чалавека няма прыроджаных ўяўленняў і ідэяў. Ён з'яўляецца на свет "чыстай дошкай", гатовы ўспрымаць наваколле сродкам сваіх пачуццяў, праз унутраны досвед — рэфлексію. Вялікае значэнне Лок аддаваў дысцыпліне: дзіцяці трэба караць толькі за ману, блюзнерства і ўпартасць. Караць можна любым спосабам, але лупцаваць павінны не бацька і не выхавальнік, а наймальнік.

Лок быў перакананы ў мэтазгоднасці сацыяльнай (саслоўнай) дэтэрмінацыі школьнай адукацыі. Ён апраўдваў розныя тыпы навучання: паўнавартаснае выхаванне джэнтльменаў і абмежаванае выхаваннем працавітасці і рэлігійнасці немаёмных. Лок пашырыў межы сфераў ведаў, якія павінны вывучаць джэнтльмен (бухгалтэрыя, рахункаводства...), паказаў на неабходнасць выкладання навыкаў сацыяльных паводзінаў — "добрыя манеры і веданне свету". Навучанне, паводле Лока, — гэта працэс фармавання грамадскіх і маральных асноваў асобы.

У "Думках аб выхаванні" утрымліваецца праграма выхавання джэнтльмена, дзелавога чалавека новага грамадства. Аддаючы даніну традыцыям свецкага выхавання — навучанне танцам, фехтаванню, верхавой яздзе і г.д., Лок настойваў на практычнай скіраванасці навучання, неабходнага "для дзелавых заняткаў у рэальным свеце". Для ўдасканалення розуму Джон Лок лічыў неабходным вызначыць кола літаратуры для самастойнага вывучэння. Параены ім круг чытання ўтрымліваецца ў ягоных "Думках аб тым, што чытаць і вывучаць джэнтльмену" (1703), якія з'яўляюцца нібыта бібліяграфічным дадаткам да "Думак аб выхаванні". Сюды ён уключыў кнігі па гісторыі, геаграфіі, логіцы, маралі і філасофіі, мастацтву кіравання (палітыцы), мастацтву правільнага пісьма і маўлення і г.д. "Думкі аб выхаванні" адчыняюцца раздзелам аб фізічным развіцці і выхаванні дзіцяці, і толькі пасля гэтага разглядаецца разумовае і маральнае. Лок лічыў, што фізічная праца — розныя выгляды рамесных і сельскагаспадарчых працаў — здымае стомленасць ад вучэбных заняткаў, умацоўвае здароўе.

Праект "Працоўныя школы" (1696). У гэтай нататцы Лок прапаноўваў ствараць у кожнай абшчыне выхаваўчыя ўстановы для дзяцей бядноты ад 3 да 14 гадоў, свайго роду лучнасць дашкольных устаноў і элементарных школ. Там павінныя навучацца пачаткам рамёстваў, прывучацца да працавітасці. Лок раіў паказваць дзецям на навочных прыкладах, як ім паступаць і чаго варта пазбягаць. Асноўныя метады навучання: практыка, паўторныя дзеянні, замацаванне станоўчага досведу паводзінаў.
2007-06-01 11:12 pm
John Locke (August 29, 1632 – October 28, 1704) was an English philosopher. Locke is considered the first of the British Empiricists, but is equally important to social contract theory. His ideas had enormous influence on the development of epistemology and political philosophy, and he is widely regarded as one of the most influential Enlightenment thinkers and contributors to liberal theory. His writings influenced Voltaire and Rousseau, many Scottish Enlightenment thinkers, as well as the American revolutionaries. This influence is reflected in the American Declaration of Independence.

Locke's theory of mind is often cited as the origin for modern conceptions of identity and "the self", figuring prominently in the later works of philosophers such as David Hume, Jean-Jacques Rousseau and Immanuel Kant. Locke was the first philosopher to define the self through a continuity of "consciousness." He also postulated that the mind was a "blank slate" or "tabula rasa"; that is, contrary to Cartesian or Christian philosophy, Locke maintained that people are born without innate ideas.


收錄日期: 2021-04-12 19:52:59
原文連結 [永久失效]:
https://hk.answers.yahoo.com/question/index?qid=20070601000051KK01731

檢視 Wayback Machine 備份